Loading color scheme

Меню

Навіна ад 16.04.2019

 Паважаныя жыхары Цэнтральнага раёна горада Мінска!

З 20 сакавіка па 30 красавіка 2019 года пройдзе месячнік па ўборцы, добраўпарадкаванні, азеляненні тэрыторыі нашага раёна.
  Традыцыйныя суботнікі зменьваюць наш раён, нашу сталіцу. Работнікі камунальных службаў ужо актыўна прыводзяць у парадак тэрыторыі пасля зімовага перыяду: чысцяць ўнутрыквартальныя тэрыторыі, вуліцы, зялёныя зоны, скверы, паркі, дзіцячае гульнявое абсталяванне і інш. 
  Запрашаем усіх жыхароў, прадстаўнікоў працоўных калектываў, камітэты грамадскага самакіравання, навучэнцаў школ і студэнцкую моладзь, вайскоўцаў і ветэранаў, членаў грамадскіх аб'яднанняў прыняць удзел у работах па навядзенні парадку! Не заставайцеся ўбаку! Ўтульнасць і прыгажосць нашага раёна, горада - гэта наша агульная справа!